Некалі ня так ужо і даўно, калі я хадзіў па Менску ў зялёным плашчы, было два музычных праекты, дзе ўсякія "кельцкія" народныя песьні выконваліся па беларуску - гурт "Эйрут" і сольная праграма Алеся Чумакова са "Старога Ольсы". І я хадзіў на тыя і другія канцэрты. У плашчы. Потым і тое, і другое зрабілася ўсё радзейшым, я ўжо больш не хадзіў у плашчы, і здавалася ўжо што ўсё, прайшла эпоха. Але раптам адбылося нечаканае комба і красовер - Тацьцяна Ячная з "Эйрута" і Алесь Чумакоў спалучылі праграмы і пачалі ўсё гэта сьпяваць разам пад гусьлі. І вельмі класна атрымалася. А зараз сабралі ўсё каляднае і навагодняе і запісалі альбом. А я меў гонар яго візуальна аформіць. Так што скідвайцеся на Ульлі і атрымаеце маю карцінку і 12 трэкаў музыкі. А акрамя добрай музыкі ў нестандартным выкананьні гэта яшчэ і шмат яскравай перакладніцкай паэзіі, ад класікі кшталту Натальні Арсеньневай да сучаснасьці кшталту іншай Натальлі, Васілевіч, і многіх іншых. https://ulej.by/project?id=1227771&fbclid=IwAR0qTIC-diqVUhJ-dmo1dENRrLUP0-XcMOZkqgatJ4mE-ja2IRSnICKgJnw